Ірбенскі праліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ірбенскі праліў (эст.: Kura kurk[2], лат.: Irbes jūras šaurums[2], ліў.: Sūr mer[3]) — праліў, які злучае Рыжскі заліў і Балтыйскае мора[4]. З'яўляецца воднай граніцай паміж прыбалтыйскімі дзяржавамі — Эстоніяй і Латвіяй[2]. Размешчаны паміж эстонскім паўвостравам Сырвэ[5] (крайні паўднёвы пункт вострава Саарэмаа) і мысам Колкасрагс[5] — паўночнай канечнасцю Курземскага (Курляндскага) паўвострава, які належыць Латвіі[1].
Ірбенскі праліў | |
---|---|
эст. Kura kurk, лат. Irbes jūras šaurums | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | найменшая 27[1] км |
Даўжыня | 55[1] км |
Размяшчэнне | |
57°48′00″ пн. ш. 22°12′30″ у. д.HGЯO | |
Звязвае | Балтыйскае мора, Рыжскі заліў |
Раздзяляе | востраў Саарэмаа і Курземскі паўвостраў |
Крайнія мысы | Сырвесяэр, Дамеснес |
Краіны | |
Рэгіёны | Саарэмаа, Вэнтспілскі край, Дундажскі край |
Найважнейшы порт — Вэнтспілс. Пераважныя глыбіні па-за фарватара — 10-20 м. У халодную зіму замярзае[6]. Найменшая глыбіня фарватара — 5 м[1].
У жніўні 1915 года ў водах Ірбенскага праліва адбыўся шэраг марскіх бітваў паміж расійскай эскадрай на чале з браняносцам «Слава» і нямецкім флотам, які ўключаў у сябе лінкары «Позен» і «Насау».