Індыя
краіна ў Паўднёвай Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Індыя, Індыя (хіндзі: Бхарат; англ.: India) — дзяржава ў Паўднёвай Азіі на паўвостраве Індастан, у басейне Індыйскага акіяна. Сёмая краіна свету па плошчы і другая па колькасці насельніцтва. Тэрыторыя — 3,29 млн кв. км., насельництва складае больш за 1,3 млн чалавек. Індыя мяжуе з Пакістанам і Афганістанам на паўночным захадзе (частка індыйскага штата Джаму і Кашмір, якая прымыкае да Афганістана находзіцца пад кантролем Пакістана), з Кітаем, Бутанам і Непалам на поўначы, з Бангладэш на паўночным усходзе, з М’янмай на ўсходзе; марскія межы ў Індыйскім акіяне з Мальдывамі, Шры-Ланкай (аддзеленыя Полкскім пралівам) і Інданезіяй.
भारत गणराज्य Bhārat Gaṇarājya |
Republic of India | ||||
| |||||
Дэвіз: «Satyameva Jayate (санскр.: सत्यमेव जयते) — «Толькі праўда перамагае»» | |||||
Гімн: «Jana-Gana-Mana» | |||||
Дата незалежнасці | 15 жніўня 1947 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | хіндзі[1][2] і англійская[1][2] | ||||
Сталіца | Нью-Дэлі | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Хайдарабад | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Драўпадзі Мурму Мухамад Хамід Ансары Нарэндра Модзі | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 7-я ў свеце 3 287 590 км² 9,5 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2019) • Перапіс (2011) • Шчыльнасць | ▲ 1 372 550 000[3] чал. (2-я) ▲ 1 210 193 422[4] чал. 364 чал./км² | ||||
ІРЧП (2017) | ▲ 0,640[5] (сярэдні) (134-ы) | ||||
Валюта | Індыйская рупія (INR, код 356) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .in | ||||
Код ISO (Alpha-2) | IN | ||||
Код ISO (Alpha-3) | IND | ||||
Код МАК | IND | ||||
Тэлефонны код | +91 | ||||
Часавыя паясы | +5:30 |
На поўначы тэрыторыя Індыі абмежавана Гімалаямі, на захадзе яе берагі абмываюцца водамі Аравійскага мора, на ўсходзе — Бенгальскага заліва. У склад Індыі ўваходзяць Лакадыўскія і Аміндыўскія астравы ў Аравійскім моры, Андаманскія і Нікабарскія астравы ў Бенгальскім заліве. Працягласць берагавой лініі перавышае 7 тыс. км, працягласць марскіх межаў — звыш 5,5 тыс. км, сухапутных — каля 15 тыс. км. Па багаццю расліннага і жывёльнага свету Індыя не мае роўных на планеце.
Індыйскі субкантынент — радзіма адной з самых першых цывілізацый чалавецтва — Індскай; рэгіён вякамі слынны сваім культурным і эканамічным багаццем. Насычанае духоўнае жыццё індыйцаў парадзіла чатыры ўплывовыя рэлігіі — індуізм, будызм, джайнізм і сікхізм, а распаўсюджанне ў першым тысячагоддзі н.э. ісламу, хрысціянства, зараастрызму і іншых рэлігій завяршыла фарміраванне поліканфесійнай карціны індыйскага грамадства. У першым тысячагоддзі да н.э. сфарміравалася каставая сістэма. Палітычны і культурны ўплыў Сярэдніх Індыйскіх царстваў прасціраўся ажно да Паўднёва-Усходняй Азіі. У другім тысячагоддзі самымі значнымі індыйскімі дзяржавамі былі Дэлійскі султанат і Імперыя Вялікіх Маголаў. Паступова — з пачатку XVIII стагоддзя — намаганнямі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі захопленая і далучаная ў пачатку XIX стагоддзя ў якасці калоніі да Вялікабрытаніі. Дзякуючы негвалтоўнаму супраціўленню пад кіраўніцтвам Махатмы Гандзі, Індыя атрымлівае незалежнасць у 1947.
Сённяшняя Індыя — самая вялікая дэмакратыя свету, парламенцкая федэратыўная рэспубліка. Складаецца з 28 штатаў і 8 саюзных тэрыторый, уключаючы нацыянальную сталічную тэрыторыю Дэлі. У Індыі пражывае чатыры сотні народаў, што робіць яе найбольш мультыэтнічнай краінай планеты. Афіцыйныя мовы — хіндзі, англійская. Рэлігія — індуізм. Сталіца — Нью-Дэлі у складзе агламерацыі Дэлі (больш за 25 млн чалавек).
Уваходзіць у лік ключавых краін з тых, што развіваюцца. Часта разглядаецца як новая індустрыяльная краіна. Па агульным аб’ёме ВУП па ППЗ займае трэцяе месца ў свеце пасля Кітая і ЗША, па намінальным — шостае. Эканамічныя рэформы, распачатыя ў 1991 забяспечылі пераход да рынкавай эканомікі і хуткі эканамічны рост. Тым не менш, Індыя працягвае пакутваць ад карупцыі, беднасці, голаду, недасканалай сістэмы аховы здароўя. Грашовая адзінка — індыйская рупія, 1 рупія = 100 пайс.
Індыя — сябра ААН, Вялікай 20, ШАС, Руху недалучэння, Садружнасці нацый, рэгіянальнай арганізацыі СААРК і інш.