Індыйская анексія Гоа у 1961 годзе (англ.: Indian annexation of Goa) (таксама званая ўварваннем у Гоа[3], освобождением Гоа[4] і падзеннем партугальскай Індыі[5]) — акцыя ўзброеных сіл Індыі, якая паклала канец партугальскаму кіраванню ў эксклавах на тэрыторыі індыйскага субкантынента ў 1961 годзе. Узброеная акцыя пад кодавай назвай «аперацыя Віджай» (хіндзі: विजय, літар. «перамога») (назва дадзена ўрадам Індыі) працягвалася 36 гадзін, удары наносіліся з паветра, мора і наземнымі сіламі і прывяла да наважнай перамогі Індыі, што паклала канец 451-гадоваму партугальскаму каланіяльнаму кіраванню Гоа. Падчас баёў загінулі 22 індыйцы і 30 партугальцаў[1]. Кароткі канфлікт выклікаў розную рэакцыю ў свеце: ад хвалы да асуджэння. У Індыі акцыя разглядалася як вызваленне гістарычнай індыйскай тэрыторыі, тым часам як партугальцы глядзелі на яе як агрэсію супраць нацыянальнай тэрыторыі.
Хуткія факты Індыйская анексія Гоа, Дата ...
Індыйская анексія Гоа |
---|
Карта Гоа. |
Дата |
18 — 19 снежня 1961 |
Месца |
Гоа |
Прычына |
тэрытарыяльная спрэчка |
Вынік |
Перамога Індыі |
Змены |
Гоа стаў саюзнай тэрыторыяй Індыі |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
45 000 чал.
1 лёгкі авіяносец
2 крэйсеры
1 эсмінец
8 фрэгатаў
4 тральшчыкі
20 бамбардзіроўшчыкаў English Electric Canberra
6 знішчальнікаў De Havilland DH.100 Vampire
6 знішчальнікаў Dassault Ouragan
6 знішчальнікаў Hawker Hunter
4 знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Dassault Mystere IV
| 3 995 чал.
200 марскіх пяхотнікаў
1 фрэгат
3 вартавыя катэры
|
|
Страты |
22 забітыя[1] 54 параненыя[1][2]
| 30 забітых [1] 57 параненых[1] 3,668 патрапілі ў палон[2] Фрэгат пашкоджаны[1]
|
|
|
Закрыць