Імперыя Мін
гістарычная кітайская дзяржава (1368—1644) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікая Мінская імперыя (кіт. трад. 大明帝國, спр. 大明帝国, піньінь Dà Míng Dìguó) — дзяржава пад уладай дынастыі Мін (кіт. спр. 明朝, піньінь Míng Cháo, пал. мін чаа), якая панавала ў Кітаі пасля аддзялення Кітая ад мангольскай дынастыі Юань з 1368 па 1644 гадах. Нягледзячы на тое, што сталіца імперыі Пекін была захоплена ў 1644 годзе ў выніку паўстання Лі Цзычэня, частка краіны заставалася пад кіраўніцтвам лаяльнага да мінскай сям’і рэжыму (Паўднёвы Мін) да 1662 года.
імперыя | |||
Вялікая Мінская імперыя | |||
---|---|---|---|
大明 | |||
|
|||
|
|||
|
|||
Сталіца |
Нанкін (1368—1421) Пекін (1421—1644) |
||
Мова(ы) | кітайская | ||
Афіцыйная мова | кітайская мова | ||
Рэлігія | будызм, дааізм, канфуцыянства | ||
Грашовая адзінка | біметалізм[d] і Great Ming Treasure Note[d] | ||
Плошча | |||
Насельніцтва |
|
||
Форма кіравання | абсалютная манархія | ||
Дынастыя | Мін | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У імперыі Мін быў пабудаваны флот і створана рэгулярнае войска, агульнай колькасцю ў 1 мільён чалавек. Прыватны сектар зямельных уладанняў у выніку працяглых войнаў скараціўся да адной трэці ўсёй апрацоўчай плошчы, у процівагу да чаго ўзрос дзяржаўны сектар. У імперыі ўкаранілася надзельная сістэма, аднак фармальна аб яе ўсталяванні нічога аб’яўлена не было. Была праведзена жорсткая цэнтралізація кіравання, прадпрымаліся спробы рэгламентаваць ўсе сферы жыцця грамадзян. Нягледзячы на паспяховае кіраванне першых двух імператараў — Чжу Юаньчжана і яго сына Чжу Дзі — з цягам часу ў дзяржаўным апараце імперыі з’явіліся прыкметы раскладання, і напачатку XVII стагоддзя ён ужо быў наскрозь прапітаны карупцыяй. Імператары амаль не цікавіліся палітыкай, і ўся вышэйшая ўлада была сканцэнтравана ў руках шматлікіх сваякоў, еўнухаў і прыдворных. Крызіс закрануў таксама аграрныя адносіны: пасля татальнай прыватызацыі зямлі набліжанымі імператара дзяржаўны сектар практычна знік. Мінскі Кітай пачаў праводзіць палітыку самаізаляцыі. У гэты час ля паўночна-усходняга ўскрайка Кітаю ўзнікла маладая, але моцная дзяржава маньчжураў пад уладай клана Нурхацы. Скарыстаўшыся сялянскім паўстаннем Лі Цзычэня, яны захапілі Пекін і далучылі Кітай да маньчжурскай імперыі Цынь.
Пасля страты сталіцы і смерці імператара Чжу Юцзяня, якія скончыў жыццё самагубствам, уладары астатніх правінцый Мінскай імперыі Нанкіна, Фуцзяня, Гуандуна, Шаньсі і Юньнаня так і не змаглі скаардынаваць свае дзеянні і да 1662 года адзін за адным трапілі пад маньчжурскі прыгнёт. Адзін з галоўнакамандуючых Паўднёвага Міна, Чжэн Чэнгун, усведамляючы бесперспектыўнасць барацьбы на мацерыке, вырашыў пакінуць мацерыковую частку (пакінуўшы за сабой толькі дзве базы — Сямэнь і Цзіньмэнь), выгнаў галандцаў з Тайваня і пераўтварыў востраў у асноўную базу супраць заваёўнікаў. Фармальна Тайвань стаў лічыцца часткай імперыі Мін, але пасля катавання апошняга законага мінскага імператара Чжу Юлана Чжэн не жадаў болей нікога зацвярджаць на пасаду імператара. Гэтак урэдзь узнік кур’ёз — «панства без пана»; уся рэальная ўлада на востраве належала галоўнакамандуючаму Чжэн Чэнгуну, які фактычна заставаў новую дынастыю. Чжэны кіравалі Тайванем і ваявалі з маньчжурамі пад сцягам Мін яшчэ дваццаць гадоў.