Імперыя Малі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малі́ — дзяржаўнае ўтварэнне ў Заходнім Судане ў 8—17 ст. на тэрыторыі сучасных Малі і Гвінеі, у раёне верхняга цячэння ракі Нігер. Этнічная аснова Малі — плямёны мандынга[ru].
Гістарычная дзяржава | |||
Імперыя Малі | |||
---|---|---|---|
|
|||
1230 — 1545
|
|||
Сталіца | |||
Мова(ы) | сенегамбійскія мовы[d] | ||
Афіцыйная мова | мовы мандэ | ||
Грашовая адзінка | золата | ||
Форма кіравання | імперыя | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да пачатку 13 ст. знаходзілася ў залежнасці ад Ганы. З 11 ст. дзяржаўная рэлігія Малі — іслам. У 2-й палавіне 13 ст. пры мансе (правіцелі) Сундзьяце[ru] пачаўся хуткі ўздым Малі (сталіца — г. Ніяні). Дасягнула росквіту пры Мусе І[ru] (1312—1337) і Сулеймане[en] (1341—1360), калі Малі займала тэрыторыю ад Атлантычнага акіяна да г. Гао[en] ў сярэднім цячэнні Нігера. Асновай багацця быў гандаль рабамі і золатам. З 1370-х гадоў пачаўся заняпад, з 2-й палавіны 15 ст. Малі ў залежнасці ад дзяржавы Сангаі. У 17 ст. Малі існавала як невялікая вобласць вакол паселішча Кангаба, дзе захавалася улада царскага клана Кейта[ru].