Ізабела Фарнезэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізабела Фарнезэ, Елізавета Пармская (ісп.: Isabel de Farnesio; 25 кастрычніка 1692 — 11 ліпеня 1766) — другая жонка караля Іспаніі Філіпа V. Адзіная дачка Адаарда Фарнезэ, пляменніца і адначасова пасербка апошняга герцага Пармскага з роду Фарнезэ — Франчэска, які ажаніўся з маці Ізабелы, удавой свайго брата — Даратэяй Сафіяй Нойбургскай.
Ізабела Фарнезэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Elisabetta Farnese | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Луіза Савойская | ||||||
Пераемнік | Луіза Елізавета Арлеанская | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Луіза Елізавета Арлеанская | ||||||
Пераемнік | Барбара Партугальская | ||||||
Нараджэнне |
25 кастрычніка 1692(1692-10-25)[1][2][…] |
||||||
Смерць |
11 ліпеня 1766(1766-07-11)[1][2][…] (73 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Фарнезэ | ||||||
Бацька | Адаарда Фарнезэ[d] | ||||||
Маці | Даратэя Сафія Нойбургская[d] | ||||||
Муж | Філіп V[5][6] | ||||||
Дзеці | Карл III[7], Марыяна Вікторыя Іспанская[d][8], Філіп I, герцаг Пармскі, Maria Teresa Rafaela of Spain[d], Infante Luis, Count of Chinchón[d][9], María Antonia of Spain[d] і Francisco of Spain[d][10] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ажанілася ў 1714 годзе. Пасля 1724 года, калі кароль наблізіўся да вар'яцтва, Ізабела кіравала за яго і самастойна накіроўвала палітыку Іспаніі.
Пасля смерці свайго бяздзетнага дзядзькі Ізабела атрымала ў спадчыну маёмасць і землі Фарнезэ і далучыла іх да ўладанняў іспанскай кароны. Яе трэці сын, Філіп Пармскі, атрымаў землі Пармы і стаў заснавальнікам лініі пармскіх Бурбонаў, у той час як яе старэйшы сын, Карлас, апроч кароны Іспаніі атрымаў карону Абедзвюх Сіцылій, (якую затым перадаў свайму сыну Фердынанду, а не захаваў за Іспаніяй).