Ідзі і глядзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ідзі́ і глядзі́» (руск.: Иди и смотри) — савецкі мастацкі фільм рэжысёра Элема Клімава паводле сцэнарыя Алеся Адамовіча. Фільм зняты сумесна кінастудыямі «Беларусьфільм» і «Масфільм» да саракагоддзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падзеі стужкі разгортваюцца ў Беларусі ў 1943 годзе. У цэнтры сюжэта беларускі хлопчык, які становіцца сведкам жахаў нацысцкай карнай акцыі, у выніку чаго за два дні ператвараецца з жыццярадаснага падлетка ў сівога старога.
Ідзі і глядзі | |
---|---|
руск.: Иди и смотри | |
Жанр | фільм пра партызанаў[d], драматычны фільм, ваенны фільм[d] і трагедыя |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія |
Масфільм Беларусьфільм |
Працягласць | 145 хвіл. |
Зборы | 20 929 648 $[1], 71 909 $[1] і 20 760 251 $[1] |
Краіна | СССР |
Мова | беларуская, руская, нямецкая |
Год | 1985 |
IMDb | ID 0091251 |
Фільм выйшаў у пракат у 1985 годзе, быў адзначаны ўзнагародамі на некалькіх буйных кінафестывалях і заняў шостае месца ў савецкім кінапракаце 1986 года: яго прагледзелі 29,8 млн гледачоў. У выніку апытання чытачоў часопіса «Советский экран» «Ідзі і глядзі» быў прызнаны найлепшым фільмам 1986 года[2], а пазней замацаваўся ў рэйтынгах найлепшых фільмаў розных выданняў[3][4][5][6].
За аснову сцэнарыя была ўзятая «Хатынская аповесць» Алеся Адамовіча.