Івянецкае паўстанне — баявая аперацыя, якая адбылася 19 чэрвеня 1943 года пры ўдзеле Польскага партызанскага атрада з Цэнтра АК Стоўбцы ў выніку якой было здабытае мястэчка Івянец і разбіты нямецкі гарнізон, які месціўся там.
Хуткія факты Івянецкае паўстанне, Дата ...
Івянецкае паўстанне |
---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна |
Дата |
19 чэрвеня 1943 |
Месца |
Івянец |
Вынік |
Перамога палякаў |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
Каспер Мілашэўскі Валенты Пархімовіч Альгерд Война
| Карл Кэвіл
|
|
Сілы бакоў |
каля 160 салдатаў
| ад 600 да 700 паліцэйскіх, салдатаў і служачых
|
|
Страты |
3 забітых 6-11 параненых
| 40-150 забітых 100-200 дезэртыраў
|
|
|
Закрыць
Атака на Івянец праводзілася з мэтай вызвалення арыштаваных кіраўнікоў мясцовай канспірацыйнай сеткі, і таксама з мэтай апярэджвання аналагічнай савецкай аперацыі. Коштам невялікіх страт польскія партызаны на 18 гадзін захапілі мястэчка, вызвалілі ўсіх арыштаваных, і таксама знішчылі ад 40 да 150 немцаў і калабарацыяністаў. Была таксама здабытая вялікая колькасць зброі, амуніцыі, жывёл, інвентару і іншых рэчаў. Ад 100 да 200 супрацоўнікаў Беларускай дапаможнай паліцыі добраахвотна перайшлі на бок польскага атраду. Захоп Івянца быў адной з самых масштабных узброеных аперацый у гісторыі дзейнасці Арміі Краёвай.
У адказ за панесенае паражэнне, немцы знішчылі каля 150 жыхароў Івянца. Акрамя таго, летам 1943 года ў Налібоцкай пушчы была праведзена антыпартызанская аперацыя, вядомая пад кодавай назвай «Герман».