Ёрк (мыс, Аўстралія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ёрк.
Ёрк (англ.: Cape York) — мыс, самы паўночны пункт Аўстралійскага кантынента. Мыс Ёрк знаходзіцца на паўвостраве Кейп-Ёрк. Адміністрацыйна з'яўляецца тэрыторыяй аўстралійскага штата Квінслэнд. Знаходзіцца прыкладна за 800 км на паўночны захад ад горада Кэрнс. Абмываецца водамі Арафурскага і Каралавага мора. У 150 кіламетрах паўночнее знаходзіцца востраў Новая Гвінея (аддзелены ад мыса Торэсавым пралівам).