Эрвін Шрэдынгер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́рвін Шрэ́дынгер (па-нямецку: Erwin Schrödinger; 12 жніўня 1887, Вена, Аўстра-Вугоршчына — 4 студзеня 1961, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі фізык-тэарэтык. Адзін са стваральнікаў квантавай мэханікі Акрамя таго, навуковец сфармуляваў шэраг фундамэнтальных законаў у квантавай тэорыі, як то раўненьне Шрэдынгера, якое дае спосаб вылічыць хвалевую функцыю сыстэмы і тое, як яна дынамічна зьмяняецца ў часе. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Полем Дыракам), за адкрыцьцё новых аспэктаў тэорыі атамаў і іхнае застасаваньне.
Эрвін Шрэдынгер | |
па-нямецку: Erwin Schrödinger | |
Дата нараджэньня | 12 жніўня 1887(1887-08-12)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 студзеня 1961(1961-01-04)[4][1][2][…] (73 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сухоты |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, фізык-тэарэтык, акадэмік, прафэсар, пісьменьнік-дакумэнталіст, матэматык |
Навуковая сфэра | тэарэтычная фізыка |
Месца працы | |
Навуковы кіраўнік | Фрыдрых Газэнёрль[d][7] і Франц Экснэр[d] |
Бацька | Рудольф Шрэдынгер[d] |
Дзеці | Ruth Braunizer[d] |
Узнагароды | мэдаль Матэўччы[d] (1927) Мэдаль імя Макса Плянка[d] (1937) прэмія Эрвіна Шрэдынгера[d] (1956) прэмія Гайтынгера[d] (1920) прэмія Поля Дуасто—Эміля Блютэ за навуковую інфармацыю[d] (2005) сябра Амэрыканскага фізычнага таварыства[d] навуковая прэмія гораду Вены[d] (1956) замежны сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства[d] (12 траўня 1949)
|
Подпіс | |
Больш за тое Шрэдынгер быў аўтарам шматлікіх працаў на тэму розных аспэктаў фізыцы, як то статыстычнай мэханіцы і тэрмадынаміцы, фізыцы дыэлектрыкаў, тэорыі колераў, электрадынаміцы, агульнай рэлятыўнасьці і касмалёгіі, а таксама зрабіў некалькі спробаў пабудаваць адзіную тэорыю поля. У сваёй кнізе «Што такое жыцьцё?» Шрэдынгер вывучаў праблемы генэтыцы, разглядаючы фэномен жыцьця з пункту гледжання фізыкі. Ён зьвяртаў вялікую ўвагу на філязофскія аспэкты навукі, антычныя і ўсходнія філязофскія канцэпцыі, этыку і рэлігію[8]. Ён таксама пісаў працы пра філязофію і тэарэтычную біялёгію. Вядомы праз свой разумовы экпэрымэнт «ката́ Шрэдынгера»[9][10].