Хімічная рэакцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хімі́чная рэа́кцыя — пераўтварэньне адных рэчываў (рэагентаў) у іншыя (прадукты), адрозныя складам ці будовай. Агульная колькасьць атамаў кожнага з элемэнтаў, зь якіх складаюцца рэчывы, застаецца ў хімічнай рэакцыі нязьменнай (у адрозьненьне ад ядзерных рэакцыяў). Паслядоўнасьць элемэнтарных актаў хімічнага пераўтварэньня называецца мэханізмам хімічнай рэакцыі. Хімічную рэакцыю апісвае хімічнае раўнаньне.
Працяканьне хімічнае рэакцыі залежыць ад прыроды рэагуючых рэчываў і зьнешніх умоваў. Хімічныя рэакцыі адбываюцца пры кантакце рэчываў, часта пад уплывам зьнешніх узьдзеяньняў (награваньне, ціск, выпраменьваньне і г. д.). Хімічныя рэакцыі падпарадкоўваюцца пэўным заканамернасьцям, якія вывучаюць фізычная хімія, тэрмадынаміка і хімічная кінэтыка, закон аб захаванні масы ў рэчываў, закон Геса, правіла Вант-Гофа)