Ф’ёрд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ф’ёрд (па-нарвэску. fjord) — вузкі і зьвілісты марскі заліў са скалістымі берагамі, які глыбока ўрэзаўся ў сушу. Даўжыня ф’ёрда ў некалькі разоў пераўзыходзіць шырыню, часьцей за ўсё ў дзясяткі.
Ф’ёрды паўсталі ў выніку апрацоўкі ледніком (у эпоху чацьвярцічнага аблядненьня) і наступнага затапленьня морам рачных далін і тэктанічных западзін.
У сьвеце найболей вядомыя чатыры ф’ёрдавыя раёны, разьмешчаныя на заходніх узьбярэжжах Нарвэгіі, Чылі, Паўднёвай выспы Новай Зэляндыі і Паўночнай Амэрыкі ад заліва П’юджэт-Саўнд (шт. Вашынгтон) да Аляскі. Ф’ёрды таксама маюцца на берагах Шатляндыі, Ісьляндыі, Грэнляндыі, паўвыспы Лябрадор, штату Мэн (ЗША) і на некаторых арктычных выспах.