Тып (біялёгія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тып (па-лацінску: phylum) — адна з найвышэйшых катэгорыяў таксанамічнай герархіі ў заалёгіі. У батанічных клясыфікацыях ёй адпавядае аддзел (па-лацінску: divisio).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Тып (неадназначнасьць).
У герархіі таксанамічных катэгорыяў тып і аддзел знаходзяцца ніжэй за царства і вышэй за клясу.
Прыклады:
- Кляса Казуркі (Insecta) адносіцца да тыпу Чэлясаногія (Arthropoda).
- Кляса Адналісьценевыя (Liliopsida) адносіцца да аддзелу Пакрытанасенныя, або Кветкавыя (Magnoliophyta).
Часам ужываюцца таксама вытворныя катэгорыі:
- у заалёгіі:
- надтып (па-лацінску: superphylum) — ранг вышэй за тып,
- падтып (па-лацінску: subphylum) — ранг ніжэй за тып;
- у батаніцы:
- нададдзел (па-лацінску: superdivisio) — ранг вышэй за аддзел,
- пададдзел (па-лацінску: subdivisio) — ранг вышэй за аддзел.