Сьвяты Патрык
хрысьціянскі сьвяты / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвяты Патрык (па-ангельску: Saint Patrick; па-лацінску: Sanctus Patricius; па-ірляндзку: Naomh Pádraig) — хрысьціянскі сьвяты, заступнік Ірляндыі і Нігерыі. Шанаваньне распаўсюджана ў каталіцызьме, у асобных пратэстанцкіх цэрквах (напрыклад, у англіканскай, прэсьвітэрыянскай, лютэранскай) і ў праваслаўі. Дзень памяці — 17 сакавіка.
Quick Facts Сьвяты, Нарадзіўся ...
Close
Адзінай крыніцай параўнальна надзейных біяграфічных зьвестак пра Патрыка зьяўляюцца яго ўласныя творы — «Споведзь» (Confessio) і «Пасланьне да воінаў караля Каротыка» (Epistola ad Coroticum). Як аўтар «Споведзі», напісанай на лацінскай мове, Сьвяты Патрык лічыцца родапачынальнікам ірляндзкай літаратуры.