Рэгбі
зборны тэрмін для розных камандных гульняў зь мячом / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэ́гбі (па-ангельску: rugby football альбо rugby) — спартовая камандная гульня з авальным мячом, які гульцы кожнай з камандаў перадаюць адзін аднаму рукамі й нагамі, намагаючыся прызямліць яго ў заліковай зоне за брамай праціўніка ці забіць яго ў Н-падобную браму. Мяч павінен праляцець над бэлькай брамы.
Першыя правілы рэгбі былі ўкладзеныя ў 1845 року ў школе места Рагбі (Ўорўікшыр), адкуль распаўсюдзіўся па іншых ангельскіх школах, а пасьля і па ўсёй Брытанскай імпэрыі. У 1895 року рэгбі падзяліўся на рэгбі-юніён і рэгбіліг.
У 1900—1924 гадох рэгбі ўваходзіў у афіцыйную праграму Алімпійскіх гульняў. На 121-й сэсіі МАК у Капэнгагене было вырашана ўключыць варыянт рэгбі пад назвай рэгбі-7 у праграму Алімпіяды-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра.