Рэвальвэр
від пісталету / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэвальвэ́р — тып кароткастволавай пальнай зброі. У адрозьненьне ад пісталета, патроны ў ім разьмяшчаюцца ў няздымным барабане (умяшчальнасьць 5—8 патронаў), ячейкі якога зьяўляюцца адначасова патроньнікамі. Падача чарговага патрона ажыцьцяўляецца шляхам правароту барабану. Для перазарадкі ў большасьці рэвальвэраў барабан адкідаецца набок.
Рэвальвэр быў запатэнтаваны 25 лютага 1836 году Сэм’юэлам Колтам.
Па будоўлі ўдарна-спускавых мэханізмаў рэвальвеэы падзяляюцца на рэвальвэры простага (адзінарнага дзеяньня), падвойнага дзеяньня і толькі самоўзводные.
У свой час вяліся спробы ўзмацненьня баявой моцы рэвальвэраў, якія вяліся ў двух кірунках. Адно зь іх прадугледжвала павелічэньне колькасьці камор у барабане, без ужываньня якіх-небудзь спэцыяльных прыладаў, якія паскараюць перазараджаньне. Так зьявіліся нават 30-зарадныя рэвальверы. Але гэты шлях прывёў да залішняй грувасткасьці і пацяжэньня зброі.
Іншы шлях складаўся ва ўкараненьні прыладаў, якія паскараюць перазараджаньне. Рашэньнем праблемы зьявілася адначасовае экстрактаваньне гільзаў, сутнасьць якога складалася ў тым, што спачатку адкрываецца ўся задняя частка барабана, а затым з камор выштурхваюцца ўсе гільзы адразу з дапамогай экстрактара. Найвялікі распаўсюд атрымалі прылады, якія дзейнічаюць або пры расплюшчваньні корпуса рэвальвэра і апусканьні ствала ўніз, або пры адкідваньні барабана ў бок з суцэльнай нераздымнай рамы.