Расейская імпэрыя
дзяржава ў 1721—1917 гадах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Расе́йская імпэ́рыя (рас. Российская империя) — афіцыйная назва Расеі ў 1721—1917 гадох. Сталіцай у 1721—1728 і 1730—1917 гадох быў Санкт-Пецярбург, у 1728—1730 гадох Масква. Трэцяя паводле плошчы імпэрыя ў сусьветнай гісторыі (пасьля Брытанскай і Мангольскай). На захадзе амывалася Балтыйскім морам, на поўначы — Паўночным Ледавітым акіянам, на ўсходзе — Ціхім акіянам, на поўдні — Чорным морам. Ачольвалася гаспадарамі Маскоўскай дзяржавы, якія абвясьцілі сябе «Імпэратарамі Ўсерасейскімі» і валодалі неабмежаванай абсалютнай уладай да 1905 году. Спыніла сваё існаваньне ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі і абвяшчэньня рэспублікі ў 1917 годзе Часовым урадам.
Расейская імпэрыя Россійская имперія | |||||
| |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Съ нами Богъ! | |||||
Дзяржаўны гімн: «Боже, Царя храни!» | |||||
Афіцыйная мова | Расейская мова | ||||
Сталіца | Санкт-Пецярбург (1721—1728, 1730—1917[1]), Масква (1728—1730) | ||||
Найбуйнейшы горад | Санкт-Пецярбург, Масква, Кіеў, Адэса, Лодзь, Рыга, Варшава | ||||
Форма кіраваньня | Абсалютная манархія Сьпіс расейскіх імпэратараў | ||||
Плошча • агульная |
21 799 825 (1914) км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1916) • шчыльнасьць |
181 537 800 8,1/км² | ||||
Этнічны склад | Расейцы (44,3%), Украінцы (17,8%), Палякі (6,3%), Беларусы (4,7%), Жыды (4,5%) | ||||
Валюта | Расейскі рубель | ||||
Незалежнасьць | 1721—1917 | ||||
Расейская імпэрыя, у адрозьненьне ад іншых каляніяльных імпэрыяў таго часу, была не заморскай, а кантынэнтальнай. Геаграфічна калёніі знаходзіліся побач з мэтраполіяй, а часам мелі этнічную блізкасьць зь ёй. Гэта дазваляла ня толькі прыхоўваць каляніяльны прыгнёт, але і накідваць паняволеным народам чужую гісторыю, культуру і мову[1].