Пэрыцэнтар і апацэнтар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэрыцэнтар і апацэнтар (грэц. περί; «пэры» — вакол, каля, поруч; грэц. από; «апа» — з, ад (частка складанага слова, якая азначае адмаўленьне й адсутнасьць чагосьці), лац. centrum — цэнтар) — пункты арбіты нябеснага цела — самы блізкі да цэнтральнага цела і самы далёкі ад цэнтральнага цела, вакол якога адбывяецца рух. Раней таксама выкарыстоўвалася абагульняючае паняцьце апсы́да (ад грэц. ἁψίς — дуга, пятля, звод).
Лінія абсыд — лінія, якая злучае пэрыцэнтар і апацэнтар; для эліптычнай арбіты лінія абсыд супадае зь вялікай восьсю эліпса.
У арбітах плянэт Сонечнай сыстэмы пэрыцэнтар і апацэнтар завуць, адпаведна, пэрыгель альбо прысонцавік і афэль.
У арбітах Месяца і штучных спадарожнікаў Зямлі пэрыгей і апагей.
У арбітах падвойных зорак — пэрыястар і апаастар.
У арбітах спадарожнікаў іншых плянэт — пэрыплянэт і апаплянэт, а таксама часам: