Ніягарскі вадаспад
вадаспад паміж Канадай і ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніяга́рскі вадаспа́д (па-ангельску: Niagara Falls) — агульная назва трох вадаспадаў на рацэ Ніягара, якая аддзяляе амэрыканскі штат Нью-Ёрк ад канадзкай правінцыі Антарыё. Зьяўляецца адной з асноўных славутасьцяў паўночна-ўсходняй часткі Паўночнай Амэрыкі. Рака Ніягара, якая цячэ з возера Эйры, падае з вышыні 50-60 мэтраў. У сярэднім цячэньні рака дзеліцца на два рукавы і падае ўніз двума 50-ці мэтровымі каскадамі.
Першы рукаў — гэта «амэрыканскі» вадаспад, які цячэ па тэрыторыі ЗША, каскады якога маюць назву American i Bridal Veil раздзеленыя вузкай выспай Luna Island (51 і 60 мэтраў вышыні, і разам каля 300 мэтраў шырыні). Другі рукаў — «канадзкі» Horseshoe (49 мэтраў вышыні і 900 мэтраў шырыні). Мяжа паміж ЗША і Канадай праходзіць па цэнтру канадзкага рукава. Узьбярэжжа вадаспада забудаванае двума гарадамі з аднолькавай назвай, канадзкі — Ніягара Фолз (насельніцтва 78 000) і амэрыканскі Ніягара Фолз (насельніцтва 55 000).