Нэаготыка
архітэктурны стыль / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нэаготыка — плынь у архітэктуры новага часу, якая характарызуецца вяртаньнем да эстэтыкі і архітэктурных традыцыяў готыкі.
Першыя спробы выкарыстоўваць элемэнты готыкі ва ўпрыгожваньні будынкаў ды інтэр’ераў зьявіліся ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя ў Англіі. Ідэі сапраўднага адраджэньня гатычнай архітэктуры набываюць папулярнасьць толькі зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя і зьвязаныя з імёнамі ангельцаў Аўгустуса П’юджына і Джона Раскіна і француза Эжэна Віяле-лё-Дзюка.
Уздым нэаготыкі ў архітэктуры адбываўся паралельна з узмацненьнем мэдыевалізму ў астатніх галінах культуры.
Нэаготыка была асабліва распаўсюджаная да 1930-х, але асобныя будынкі ў гэтым стылі ствараюцца і дагэтуль.