Ноам Чомскі
мовазнаўца, філёзаф і палітычны дзяяч ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ноам Чомскі (таксама па-беларуску: Хомскі, па-ангельску: Noam Chomsky; нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году) — прафэсар-мовазнаўца з Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту (MIT), адзін з самых вядомых лінгвістаў 20 стагодзьдзя. Па-за межамі мовазнаўчых колаў Ноам Чомскі вядомы перадусім сваёй палітычнай актыўнасьцю, крытыкай замежнай палітыкі ЗША і анархічна-лібэртарыянскімі поглядамі.
Ноам Чомскі | |
Noam Chomsky | |
Імя пры нараджэньні | па-ангельску: Avram Noam Chomsky |
---|---|
Дата нараджэньня | 7 сьнежня 1928 (95 гадоў) |
Месца нараджэньня | Філадэлфія, штат Пэнсыльванія, ЗША |
Школа/традыцыя | лінгвістыка, аналітычная філязофія |
Пэрыяд | Філязофія XX стагодзьдзя |
Кірунак | Заходняя філёзофія |
Асноўныя зацікаўленасьці | лінгвістыка, філязофія мовы, філязофія сьвядомасьці, псыхалёгія, этыка, палітыка |
Значныя ідэі | генэратыўная граматыка, унівэрсальная граматыка, мінімалісцкая праграма, нармальная форма Чомскага, герархія Чомскага, мадэль прапаганды |
«Нью-Ёрк таймз Бук Рэвію» аднойчы напісала: «Калі судзіць па энэргіі, размаху, навізьне і ўплыву яго ідэяў, Ноам Чомскі — бадай, самы важны з існых сёньня інтэлектуалаў» (зрэшты, як Чомскі з высьмешкай адзначыў, далей у гэтым артыккуле выказваецца незадаволенасьць тым, што яго палітычныя работы, якія часта абвінавачваюць «Нью-Ёрк таймз») у скажэньні фактаў, «зводзяць з розуму сваёй няхітрасьцю»). Паводле зьвестак «Arts and Humanities Citation Index», паміж 1980 і 1992 гадамі Чомскі быў самым цытуемым з існых навукоўцаў і восьмым па частасьці выкарыстаньня крыніцай цытатаў наогул.