Нарвэскае мора
мора Атлянтычнага акіяну / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарвэскае мора — мора Арктычнага акіяна, паміж Скандынаўскім паўвостравам, Ісьляндыяй і выспай Ян Маен. Плошча 1,4 млн км², глыбіня да 3970 м (сярэднія глыбіні — 1600—1750 м), вышыня прыліваў — да 3,3 м, салёнасьць — каля 35‰.
Разьвітыя рыбалоўства і здабыча нафты. Найважнейшыя порты — нарвэскія Тронгэйм, Трумсё і Нарвік.