Навігацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Навігацыя (navigatio, ад navigo — плыву на судне):
- Мараплаўства, суднаходзтва
- Пэрыяд часу ў годзе, калі па мясцовых кліматычных умовах магчымае суднаходзтва
- Асноўны разьдзел суднакіраваньня, ў якім распрацоўваюцца тэарэтычныя абгрунтаваньні і практычныя прыёмы кіраваньня суднаў
На працягу шматлікіх стагодзьдзяў тэрмін навігацыя азначаў сукупнасьць паказаных значэньняў. У XX стагодзьдзі, з разьвіцьцём навукі і тэхнікі, зьяўленьнем паветраных суднаў, касьмічных караблёў — новых аб’ектаў навігацыі, зьявіліся новыя сэнсавыя значэньні тэрміна. Цяпер, у агульным сэнсе, навігацыя — працэс кіраваньня некаторым аб’ектам (які мае ўласныя сродкі перамяшчэньня) у вызначанай прасторы перамяшчэньня. Складаецца зь дзьвюх асноўных частак:
- тэарэтычнае абгрунтаваньне і практычнае ўжываньне мэтадаў кіраваньня аб’ектам
- маршрутызацыя, выбар аптымальнага шляху руху аб’екта ў прасторы