Лос-Анджэлес Гэлаксі
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лос-Анджэлес Гэлаксі» (па-ангельску: Los Angeles Galaxy) ― амэрыканскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, гуляе ў МЛС. Адзін з самых тытуляваных футбольных клюбаў краіны. Першапачаткова свае хатнія матчы «Гэлаксі» праводзіў на стадыёне «Роўз Боўл» у Пасадэне, але з 2003 году гуляюць на пляцоўцы «Дыгніці Гэлт Спортс Парк», які месьціцца ў прадмесьці Карсан. Разам з «Гэлаксі» на гэтым стадыёне свае хатнія матчы праводзіць клюб «Чывас ЗША». Каманда мае суперніцтва з клюбам «Сан-Хасэ Эрткўэйкс», матчы паміж клюбамі маюць назоў Каліфарнійскае клясыка, якое разглядаецца многімі як самае працяглае суперніцтва ў футболе ЗША.
Лос-Анджэлес Гэлаксі | |||||
Поўная назва | Los Angeles Galaxy | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1995 | ||||
Горад | Лос-Анджэлес, ЗША | ||||
Стадыён |
Дыгніці Гэлт Спортс Парк Умяшчальнасьць: 27 000 | ||||
Кіраўнік | Філіп Аншуц[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | МЛС | ||||
· 2023 |
Канфэрэнцыя: 13 месца (агулам 26 месца) Плэй-оф: ня выйшлі | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы lagalaxy.com (анг.) |
У студзені 2007 году клюб зьвярнуў на сябе ўвагу ўсяго футбольнага сьвету, падпісаўшы кантракт з ангельскай зоркай Дэйвідам Бэкгэмам. Іншым важным падпісаньнем быў кантракт з Робі Кінам, які ў цяперашні час зьяўляецца капітанам клюбу.