Зорка Давіда
жыдоўскі сымбаль / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зо́рка Даві́да (па-габрэйску: מָגֵן דָּוִד — Маген Давід, «Шчыт Давіда», у ідышы вымаўляецца «могендовід») — эмблема ў форме шасьціканцовай зоркі (гексаграмы), у якой два роўнабаковыя трыкутнікі накладзеныя адзін на другі: верхні — вяршыняй уверх, ніжні — вяршыняй уніз, утвараюць структуру з шасьці роўнабаковых трыкутнікаў, далучаных да бакоў шасьцікутніка.
Зорка Давіда намаляваная на сьцягу Дзяржавы Ізраіль і зьяўляецца адным з асноўных яго знакаў. Паводле паданьня, гэты знак быў намаляваны на шчытах ваяроў цара Давіда.