Запаведнік
ахоўная зона флёры, фаўны ці геалягічных адметнасьцяў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Запаве́днік — тэрыторыя сушы альбо акваторыя, у межах якой увесь прыродны комплекс поўнасьцю выключаны з гаспадарчай дзейнасьці чалавека й ахоўваецца дзяржавай. Зьяўляецца відам запаведных тэрыторыйШаблён:Sfn.
Запаведнікі й нацыянальныя паркі зьяўляюцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага значэньня. Заказьнікі й помнікі прыроды могуць зьяўляцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага альбо мясцовага значэньня.
Для аховы прыродных комплексаў запаведнікаў ствараюцца ахоўныя зоны. Ахоўвае запаведнікі спэцыяльная служба (дзяржынспэктары, егеры).
Навуковая праца ў запаведніках мае комплексны характар, вядуцца дасьледаваньні па праграме «Летапіс прыроды».