Жаўна сівая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сівы́ дзя́цел ці Сіва́я жаўна́ (Picus canus) — від птушак зь сямейства дзятлавых (Picidae), блізкі сваяк зялёнай жаўной (Picus viridis). Распаўсюджаны ў паласе лясоў Эўразіі ад цэнтральных раёнаў Эўропы на ўсход да ціхаакіянскага ўзьбярэжжа, Малайскага паўвострава і Суматры. У зімовы час часта вядзе качавы лад жыцьця ў межах гнездавога арэала, у тропіках жыве асела. Амаль паўсюль рэдкая птушка, аднак, па ўсёй бачнасьці, гэта не зьвязана з антрапагенным фактарам.
Quick Facts Клясыфікацыя, Царства ...
Жаўна сівая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Дзятлападобныя |
Сямейства | Дзятлавыя |
Род | Picus |
Від | Сівая жаўна |
Бінамінальная намэнклятура | |
Picus canus (Gmelin, 1788) | |
Арэал | |
Close