Дэпазыт
накапляльны рахунак / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэпазы́т (уклад; ад лац. depositum — рэч, што аддалі на захаваньне) — перадача сродкаў кліента ў часовае карыстаньне банку.
Існуюць наступныя дэпазыты: да запатрабаваньня, тэрміновыя, умоўныя. Дэпазыты да запатрабаваньня — сродкі кліента, якія могуць быць запатрабаваныя ў кожны момант, без папярэджаньня загадзя. Тэрміновыя дэпазыты — дэпазыты, што прыцягваюцца банкам на пэўны тэрмін.