Дыназаўр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыназаўр (па-ангельску: Dinosaur) — надатрад наземных хрыбетных жывёлаў, якія дамінавалі на нашай плянэце ў мэзазойскую эру — напрацягу больш за 160 мільёнаў гадоў, пачынаючы з позьняга трыясавага пэрыяду (прыблізна 250 мільёнаў гадоў таму) і да канца крэйдавага пэрыяду (каля 65 мільёнаў гадоў таму), калі большасьць зь іх пачалі выміраць на стыку крэйдавага й трэтычнага пэрыядаў падчас буйнамаштабнага зьнікненьня жывёлаў і шматлікіх разнастайных расьлінаў у адносна кароткі геалягічны пэрыяд гісторыі. Выкапнёвыя рэшткі дыназаўраў былі знойдзеныя на ўсіх кантынэнтах плянэты. На сёньня палеантолягамі апісана больш за 500 разнастайных родаў і больш за 100 разнастайных відаў, якія выразна падзяляюцца на дзьве ўмоўныя групы — траваедных і драпежных яшчараў.
Дыназаўр | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Пазванковыя |
Кляса | Паўзуны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Dinosauria | |