Дзяржаўная Дума Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржа́ўная Ду́ма Фэдэра́льнага Схо́ду Расе́йскай Фэдэра́цыі (Дзяржду́ма) — прадстаўнічы заканадаўчы орган улады, ніжняя палата парлямэнту Расеі.
Першая Дзяржаўная Дума абіралася 12 сьнежня 1993 году (тэрмінам на два гады) разам з выбарамі ў Савет Федэрацыі і прыняцьцем праекту новай Канстытуцыі Расеі, згодна зь якой засноўвалася Дзяржаўная Дума. Тэрмін паўнамоцтваў 2—5 скліканьняў Дзяржаўнай Думы — чатыры гады. Пачынаючы з 6 скліканьня, дэпутатаў выбіраюць тэрмінам на пяць гадоў.
Працу Дзярждумы ўзначальвае старшыня (сьпікер) і яго намесьнікі, пры гэтым кожная фракцыя або дэпутацкая група можа вылучыць намесьніка старшыні. Праца дэпутатаў ажыцьцяўляецца ў рамках камітэтаў Дзярждумы.
Дзярждума складаецца з 450 дэпутатаў. Выбары ў Дзяржаўную Думу праводзіліся ў 1993, 1995, 1999, 2003, 2007, 2011 і 2016 гадах. З 2011 году дэпутатаў абіраюць кожныя пяць гадоў.