Гідраэлектрастанцыя
электрастанцыя, якая атрымлівае электрычную энэргію з вады / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гідраэлектрастанцыя — электрастанцыя, якая выкарыстоўвае энэргію воднага струменя.
Гідраэлектрастанцыі звычайна будуюцца на рэках, ствараючы плаціны і вадасховішчы. Сярод пераваг ГЭС нізкі сабекошт электраэнэргіі, магчымасьць хуткага ўключэньня або выключэньня генэратараў у залежнасьці ад аб’ёму спажываньня энэргіі, аднаўляльная крыніца энэргіі, адсутнасьць забруджваньня паветра. Аднак будаўніцтва ГЭС дарагое і доўгае, часта вадасховішчы займаюць занадта вялікія тэрыторыі, непрадказальна ўплываць на рэгіянальны клімат, а плаціны шкодзіць рыбнай гаспадарцы, бо перакрываюць шляхі да традыцыйных месцаў нерасту рыб (апошнюю праблему можна вырашыць пры дапамозе рыбапрапускных збудаваньняў). Таксама да гідраэлектрастанцый адносяць прыліўныя электрастанцыі.