Вэб-сайт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэб-сайт (сайт; анг. website) — сукупнасьць вэб-старонак, выяў, відэа-файлаў і іншых лічбавых сутнасьцяў, якія разьмяшчаюцца на адным альбо некалькіх вэб-сэрвэрах, і звычайна даступныя з інтэрнэту.
Вэб-старонка — гэта дакумэнт, звычайна напісаны на мове HTML, які заўжды даступны праз пратаколы HTTP альбо HTTPS, якія перадаюць інфармацыю з вэб-сэрвэра, каб паказаць яе ў браўзэры карыстальніка. Усе публічна даступныя вэб-сайты ўтвараюць Сусьветнае павуціньне. Звычайна на старонкі сайту можна трапіць з агульнага каранёвага URL-адрасу, які называецца хатняй старонкай. Звычайна старонкі аднаго сайту разьмяшчаюцца на адным фізычным сэрвэры. Адрасы старонак утвараюць зь іх пэўную герархію. Пэўныя сайты абмяжоўваюць доступ да сваіх старонак, патрабуючы рэгістрацыі ці падпіскі. Прыкладамі могуць быць бізнэс-сайты, шэраг сайтаў навінаў, унівэрсытэцкія сайты, гульнявыя сайты, вэб-інтэрфэйсы электроннай пошты, сайты сацыяльных сетак і іншыя.