Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне
арганізацыя беларускай дыяспары ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ска-амэрыка́нскае задзіно́чаньне (скарочана БАЗА) — грамадзкае аб’яднаньне беларускай дыяспары ў ЗША, заснаванае ў ліпені 1949 году ў Брукліне (Нью-Ёрк). Старшыня — Натальля Федарэнка.
Quick Facts Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...
Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА) | |
Абрэвіятура | БАЗА |
---|---|
Дата ўтварэньня | 31 ліпеня 1949 (74 гады таму) |
Тып | некамэрцыйнае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | захаваньне беларускай культуры |
Месцазнаходжаньне | Нью-Ёрк |
Дзейнічае ў рэгіёнах | ЗША |
Афіцыйныя мовы | Беларуская, ангельская |
Старшыня | Натальля Федарэнка |
Сайт | http://baza.nyc/ |
Close
Заснаванае ў 1949 годзе з ініцыятывы Міколы Гарошкі, Яна Станкевіча, Міколы Дарашэвіча, Янкі Ніхаёнка. Мае аддзелы ў некалькіх штатах ЗША (Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі, Кліўлэнд ды Флорыда). Праводзіць сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Выдае газэту «Беларус».