Аўтаспорт
гонкі на аўтамабілях / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтаспо́рт, аўтамабільны спорт; (па-ангельску: autosport, таксама па-ангельску: motorsport) — катэгорыя тэхнічных відаў спорту, у якіх людзі спаборнічаюць у хуткасьці праходжаньня трасы на аўтамабілях (прататып, легкавы аўтамабіль, грузавік, недарожнік і г. д.). Большасьць сусьветных чэмпіянатаў па аўтаспорту праводзяцца Міжнароднай аўтамабільнай фэдэрацыяй.
Аўтаспорт — папулярны від спорту. Тэлетрансьляцыі спаборніцтваў маюць вялікую тэлевізійную аўдыторыю ўва ўсім сьвеце. Асаблівасьць аўтагонках у тым, што гэта тэхнічны від спорту, і посьпех у іх патрабуе працы вялікіх калектываў адмыслоўцаў: канструктараў, мэханікаў, штурманаў і пілётаў.
Аўтагонкі выконваюць таксама функцыю распрацоўкі й тэставаньня інавацыйных тэхналёгій у канструяваньні аўтамабіляў. Вядучыя сусьветныя вытворцы аўтамабіляў і аўтамабільных аксэсуараў звычайна маюць свае завадзкія каманды альбо спансуюць незалежныя каманды. Акрамя перавагаў, зьвязаных з тэставаньнем новых тэхналёгіяў, спонсарства служыць таксама сродкам рэклямы.