Айцы Царквы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Айцы Царквы (грец.: Εκκλησιαστικόι Πατερες; у праваслаўі — Сьвятыя Айцы) — старажытная паважная назва хрысьціянскіх багасловаў і царкоўных дзеячаў, якая зь ІV ст. ужываецца для абазначэньня групы выбітных царкоўных дзеячаў і пісьменьнікаў мінулага (часьцей за ўсё пэрыяду ІІ–VІІІ стст.), як сьвецкіх, так і сьвятароў, якія ўнесьлі значны ўклад у стварэньне й разьвіцьцё правілаў, арганізацыі, веравызнаньня й абрадаў царквы, канону Сьвятага Пісаньня (адзьдзяленьне боганатхнёных кніг ад апакрыфічных) і інш. Лічыцца, што сьвятыя айцы вылучаюцца праваслаўным вучэньнем, сьвятасьцю жыцьця, прызнаньнем Царквы й старажытнасьцю. Вучэньне сьвятых айцоў, а таксама разьдзел багаслоўя, які вывучае іх вучэньне, называецца патрыстыкай альбо патралёгіяй.