Паслуга кароткага паведамленьня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паслуга кароткага паведамленьня (па-ангельску: Short Message Service) — паслуга перасылкі тэкставага паведамленьня да 70 знакаў кірыліцай[1] або да 160 знакаў лацінкай[2] між мабільнымі тэлефонамі. Упершыню такое паведамленьне адправіў супрацоўнік Брытанскай вяшчальнай кампаніі (Лёндан, Англія) Ніл Пэпуорт 3 сьнежня 1992 году, каб загадзя павіншаваць калегу з Калядамі[3].