Ян Вэрмээр
нідэрляндзкі мастак / From Wikipedia, the free encyclopedia
Яганэс, Ян ці Ёган Вэрмээр (нід. Jan Vermeer van Delft; хрышчоны ў Дэльфце 31 кастрычніка 1632 году як Яганіс — пахаваны ў тым жа горадзе пад імем Ян 15 сьнежня 1675 году) — галяндзкі барочны мастак, які спэцыялізаваўся ў сцэнах вытанчанага дамашняга інтэр'еру прадстаўнікоў сярэдняга кляса. Цягам свайго жыцьця Вэрмээр быў даволі пасьпяховым правінцыяльным мастаком жанравага жывапісу, але з-за таго, што ён стварыў адносна невялікую колькасьць карцінаў, ён ніколі не быў асабліва заможным, у дадатак пакінуўшы пасьля сваёй сьмерці жонку і дзяцей з грашовымі пазыкамі[7].
Ян Вэрмээр | |
«Звадыяшка», прыблізна 1656. Фігура зьлева лічыцца аўтапартрэтам Яна Вэрмээра[1]. | |
Імя пры нараджэньні | Johannes Vermeer |
---|---|
Дата нараджэньня | кастрычнік 1632[2][3][4][…] |
Месца нараджэньня | Дэльфт, Галяндыя |
Дата сьмерці | 15 сьнежня 1675(1675-12-15)[2][4][5][…] (43 гады) |
Месца сьмерці | Дэльфт, Галяндыя |
Месца пахаваньня | |
Занятак | жывапіс |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | жанравае малярства[d][6] і партрэт[6] |
Плынь | барока |
Працы | каля 35 карцінаў |
Пад уплывам | Карэл Фабрыцыюс[d], Габрыэль Мэтсю[d], Дырк ван Бабюрэн[d] і Леанард Брамэр[d] |
Подпіс | |
Вэрмээр працаваў павольна і зь вялікай клапатлівасьцю, выкарыстоўваючы яркія колеры і, часам, дарагія пігмэнты зь перавагай да валошкава-блакітнага і жоўтага колераў. Ён вядомы перш за ўсё за сваё майстэрскае абыходжаньне і выкарыстаньне сьвятла ў сваіх работах[8].