Юдаізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юдаі́зм — адна з найстарэйшых монатэістычных рэлігіяў[1] і найбольш старажытная з захаваных да цяперашняга часу[2]. У больш шырокім сэнсе ёсьць рэлігійны, нацыянальны й этычны сьветапогляд габрэйскага народа. У рэлігіязнаўстве прынята адрозьніваць у разьвіцьці юдаізму тры гістарычныя пэрыяды: храмавы (у пэрыяд існаваньня Ерусалімскага храма), талмудысцкі й рабінастычны (з VI стагодзьдзя па цяперашні час)[3]. Сучасны артадаксальны юдаізм склаўся на аснове руху фарысэяў (прушым) [3], які ўзьнік у эпоху росквіту Макавэяў (2 стагодзьдзе да н. э.). У сучасным юдаізьме няма адзінага й агульнапрызнанага інстытуту альбо асобы, якая мае аўтарытэт крыніцы права, настаўніцтва ці ўлады. Крыніцы права (Галах) сучаснага артадаксальнага юдаізму ёсьць Танах (Пісьмовая Тора) і Талмуд (Вусная Тора). Галах рэгулюе, у прыватнасьці, тыя сфэры жыцьця габрэяў, якія ў іншых прававых сыстэмах рэгулююцца крымінальным, грамадзянскім, сямейным, карпаратыўным і звычайным правам.