Эўрапейская казуля
сысун сямейства аленевых атраду парнакапытных / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эўрапе́йская казу́ля — сысун сямейства аленевых атраду парнакапытных. Від пашыраны ў Эўразіі. Каштоўная паляўніча-прамысловая жывёла. Драпежныя ворагі: воўк, ліс, рысь і бадзяжныя сабакі[1].
Эўрапейская казуля | |
2006 год | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Сапраўдныя шматвузавыя |
Разьдзел | Двухбакова-сымэтрычныя |
Надтып | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Вышэйшыя зьвяры |
Надатрад | Ляўразіятэрыі |
Атрад | Парнакапытныя |
Падатрад | Жвачныя |
Сямейства | Аленевыя |
Род | Казулі |
Падрод | Казулі Новага Сьвету |
Від | Эўрапейская казуля |
Бінамінальная намэнклятура | |
Capreolus capreolus Карл Лінэй | |
Арэал | |
Мапа пашыранасьці ў Эўропе (2005 г.) | |
Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах з палянамі, высечкамі, сенакосамі і паплавамі. Корміцца да 90 відамі расьлінаў: травой, лісьцем, парасткамі хмызьнякоў і дрэваў (брызгліна, бяроза, вярба, дуб, крушына і рабіна). Узімку падкормліваецца сенам, карняплодамі, адкідамі збожжа і сухімі галінкамі асіны, бярозы, вярбы, дубу і рабіны. Лінька ў красавіку — траўні і верасьні. Трымаецца малымі статкамі. Гон у жніўні — кастрычніку. Цяжарнасьць 6—10 месяцаў зь лятэнтнай ступеняй разьвіцьця аплодненай заплодкавай вузы. Нараджае 2-х, часам 3-х, цялятаў у траўні — чэрвені. Працягласьць жыцьця 11—16 гадоў[1]. Можа скакаць на адлегласьць да 1,5—2 мэтраў, некаторыя асобіны — да 6 мэтраў[2]. Найбольш спрыяльныя ўмовы для эўрапейскіх казуляў у малых лясах сярод адкрытых прастораў. У сьнежныя зімы ваўкі могуць істотна зьнізіць іх колькасьць. Казулянятаў у першыя месяцы жыцьця найчасьцей здабываюць лісы[3].