Эфэс (горад)
старажытнае места ў Анатоліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эфэ́с (па-лацінску: Ephesus, па-грэцку: Ἔφεσος, па-турэцку: Efes) — старажытны горад на заходнім узьбярэжжы Малой Азіі, пры ўпадзеньні ракі Каістар (суч. Малы Мэндэрэс), на поўдзень ад Сьмірны (суч. Ізьмір) (сучасная тэрыторыя Турэччыны). У цяперашні час археалягічная зона Эфэсу, памерам больш за дзесяць кілямэтраў, знаходзіцца ў навакольлі гораду Сэльчук, Турэччына. У музэі Сэльчука сабраны ўнікальныя знаходкі з Эфэскіх храмаў. У 2015 годзе Эфэс быў уключаны ў Сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО[1].