Эпас пра Гільгамэша
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Эпас пра Гільгамэша» — адзін з найстаражытнейшых захаваўшыхся літаратурных твораў у сьвеце, які быў створаны ў XXII стагодзьдзі да н. э. у Старажытным Шумэры. Меркаваць аб ім можна толькі па значна пазьнейшых сьпісах з клінапіснай бібліятэцы Ашурбанапала, цара Асырыйскага, якія адносяцца да VII стагодзьдзя да н. э. Згодна зь іншай вэрсіяй, твор ствараўся напрацягу некалькіх тысячаў гадоў.
Эпас пра Гільгамэша | |
Гліняная таблічка з фрагмэнтам «Эпасу пра Гільгамэша». Брытанскі музэй. | |
Жанр: | эпас |
---|---|
Мова арыгіналу: | акадзкая |
Год напісаньня: | каля 2100 да н. э. |
Носьбіт: | гліняныя таблічкі |
Захаваліся асобныя шумэрскія песьні пра Гільгамэша й Энкіду. У першай палове гісторыі разглядаецца Гільгамэш, уладар Урука, і Энкіду, дзікі чалавек, створаны богамі, каб перашкодзіць Гільгамэшу ў прыгнятаньні насельніцтва Ўрука. Пасьля таго, як Энкіду спазнае цывілізацыю праз сэксуальныя стасункі з прастытуткай, ён выпраўляаецца ва Ўрук, дзе кідае выклік Гільгамэшу ў выпрабаваньні на трываласьць. Гільгамэш перамагае ў конкурсе, аднак абодва становяцца сябрамі. Яны выяўляюць, што ў іх адзіны вораг — Хумбаба, які ахоўвае сьвятыя кедры. За іхнімі подзьвігамі сочаць богі, якія у шумэрскіх песьнях носяць шумэрскія імёны, у эпасе пра Гільгамэша — акадзкія. Але ў шумэрскіх песьнях адсутнічае адзіны зьвязны стыржань аповесьці, які быў знойдзены акадзкім песьняром. Моц характара акадзкага Гільгамэша, веліч ягонай душы — ня ў зьнешніх праяўленьнях, а ў адносінах з чалавекам Энкіду. «Эпас пра Гільгамэша» — гэта гімн сяброўству, якое ня проста садзейнічае перамаганьню зьнешніх перашкодаў, але й авысакароджвае.
Таксама ў эпасе адлюстраваны многія погляды філязофіі таго часу на навакольны сьвет, то бок элемэнты касмагоніі, гісторыя пра «Вялікі патоп» у позьняй рэдакцыі, этыку, месца йі лёс чалавека, як то пошукі бесьсьмяротнасьці. Шмат у чым «Эпас пра Гільгамэша» параўноўваюць з творамі Гамэра — «Іліядай», за якую ён старэйшы на тысячу гадоў, і «Адысэяй».