Эолава арфа (верш)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Эо́лава а́рфа» (па-ангельску: The Eolian Harp) — верш, напісаны Сэм’юэлам Тэйларам Колрыджам у 1795 годзе і апублікаваны ў 1796 годзе, які зьяўляецца адным з ранейшых «размоўных вершаў» (анг. conversation poems).
Quick Facts Жанр:, Аўтар: ...
Эолава арфа | |
The Eolian Harp | |
Жанр: | верш |
---|---|
Аўтар: | Сэм’юэл Тэйлар Колрыдж |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Год напісаньня: | 1795 |
Публікацыя: | 1796 |
Пераклад на беларускую: | Ганна Янкута |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Close
Сюжэт верша засяроджваецца на ўзаемаадносінах чалавека і прыроды, цэнтральным вобразам у якой зьяўляецца эолава арфа — рэч, якая адначасова сымбалізуе і парадак, і хаатычнасьць прыроды. У вершы выяўляецца ідэя Колрыджа аб адзіным жыцьці (па-ангельску: One Life), згодна зь якой чалавецтва і прырода паяднаныя адзіным жаданьнем адчуць і знайсьці боскасьць у межах сьвету. «Эолава арфа» атрымала станоўчыя адзнакі крытыкаў як за развагі пра сутнасьць прыроды, так і за эстэтычныя якасьці верша.