Энэргія хваляў
перанос энэргіі хвалямі і здабыцьцё гэтай энэргіі для карыснай працы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Энэ́ргія хва́ляў — экалягічна чыстая, узнаўляемая энэргія, якая выпрацоўваецца ў выніку хваляваньня марской вады. Патэнцыйна ў хвалях схаваная вялізарная колькасьць энэргіі, якая можа ў будучыні стаць адной з асноўных крыніцаў энэргіі для ўсяго чалавецтва. Аднак на цяперашні момант распрацоўка хвалевых энэргетычных наладаў знаходзіцца на ступені досьлденых узораў.
Для хвалевых энэргетычных наладаў (ХЭН), якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час для аўтаномнага спажыўца, магутнасьць ветравага хваляваньня вызначаецца на пагонны мэтар фронту хвалі. Так, пры вышыні хвалі 10 мэтраў і пэрыядзе 15 сэкундаў магутнасьць ХЭН можа дасягаць 2000 кВт/п.м.
У натуральных варунках ветравыя хваляваньні зьяўляюцца нерэгулярнымі і для адзнакі ўдзельнай магутнасьці ХЭН неабходна ведаць доўгатэрміновую статыстыку па вышыні і пэрыядах хваляў.