Энцыкляпэдыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Энцыкляпэ́дыя (па-грэцку: ἐγκύκλιος παιδεία, enkyklios paideia — кола для вывучэньня) — прыведзены ў сыстэму агляд усіх галінаў чалавечых ведаў ці асобнага кола дысцыплінаў, якія разам складаюць галіну ведаў. Энцыкляпэдыяй таксама называюць навуковы даведачны дапаможнік, які зьмяшчае агляд навук ці дысцыплінаў (пераважна ў форме слоўніку)[1]. У шырокім сэнсе — збор навуковых зьвестак пра разнастайныя тэмы, прызначаны для выкарыстаньня шырокім колам чытачоў.