Эдўард VII
Кароль Ангельшчыны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдўард VII (анг. Edward VII; 1841, Лёндан — 1910, там сама) — кароль Вялікабрытаніі і Ірляндыі, імпэратар Індыі з 22 студзеня 1901, аўстрыйскі фэльдмаршал (1 траўня 1904), першы з Саксэн-Кобург-Гоцкай (заразь Віндзарскай) дынастыі.
Эдўард VII | |
Кароль | |
---|---|
Каранацыйны партрэт (Люк Філдэс(en), 1901 г.) | |
8-ы кароль Вялікабрытаніі і Ірляндыі | |
22 студзеня 1901 — 6 траўня 1910 | |
Каранацыя | 9 жніўня 1902 |
Папярэднік | Вікторыя |
Наступнік | Георг V |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Альбэрт-Эдўард Саксэн-Кобург-Гоцкі |
Нарадзіўся | 9 лістапада 1841, Лёндан, Ангельшчына |
Памёр | 6 траўня 1910, Лёндан, Ангельшчына |
Пахаваны | 20 траўня 1910, Ўіндзар, графства Бэркшыр, Ангельшчына |
Нашчадкі | 3 сыны: Альбэрт-Віктар(en) (1864—1892), Георг V (1865—1936), Аляксандар-Джон (1871); 3 дачкі: Луіза(en) (1867—1931), Вікторыя(en) (1868—1935), Мод Ўэльская (1869—1938) |
Каралеўскі дом | Саксэн-Кобург-Гоцкі |
Дынастыя | Саксэн-Кобург-Гоцкая |
Жонка | Аляксандра Дацкая (з 1863 г.) |
Бацька | Альбэрт Саксэн-Кобург-Гоцкі(en) |
Маці | Вікторыя |
Узнагароды |
Ордэн Падвязкі (1841), ордэн Зоркі Індыі(en) (1861), ордэн Лазьні (1865), ордэн Чартапалоху (1867), ордэн сьвятога Патрыка(en) (1868), ордэн сьвятых Міхаіла і Георгія(en) (1877), ордэн Вікторыі(en) (1896). |
Подпіс |
Старэйшы сын каралевы Вікторыі і прынца-кансорта Альбэрта Саксэн-Кобург-Гоцкага, быў зьвязаны з манаршымі дамамі ўсяе Эўропы. Да свайго ўкаранаваньня ён зьяўляўся спадкаемцам трону і насіў тытул прынца Ўэйлзкага долей, ніж хто-кольвяк зь яго папярэднікаў. Пад час доўгага праўленьня яго маці, ён быў амаль адсунуты ад палітычнае ўлады, і ўвасабляў некіроўную эліту Брытаніі. Шмат падарожнічаў як па самой Вялікабрытаніі, так і за яе межамі для выкананьня цырыманіяльных абавязкаў. Ягоныя туры па Паўночнай Амэрыцы ў 1860 годзе і па Брытанская Індыі ў 1875 годзе сталіся папулярнымі і пасьпяховымі, але праз пагалоскі аб ім, як аб зацятым плэйбоі ён сапсаваў адносіны з маці. Як кароль, адыграў значную ролю ў мадэрнізацыі брытанскага флёту і рэарганізацыі войска пасьля Другой англа-бурскай вайны. Садзейнічаў добрым стасункам паміж Вялікабрытаніяй і іншымі краінамі, у прыватнасьці, Францыяй, атрымаўшы мянушку «Міратворац», але стаўляньне да пляменьніка, кайзэра Вільгельма II, было значна больш нацягнутым.