Шкло
аморфнае цьвёрдае рэчыва і матэрыял / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шкло — пераастужаны расплаў, аморфны неарганічны матэрыял, які атрымоўваецца праз астуджэньне і застываньне расплаву шклоўтвараючага рэчыва. Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэньні расплаву не крышталізуюцца, а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць высокую глейкасьць у параўнаньні з расплавамі няшклоўтвараючых рэчываў.
Расплаўленае шкло не адразу дубянее пры астуджэньні, а паступова павялічвае сваю глейкасьць, пакуль не ператворыцца ў аднастайнае цьвёрдае рэчыва. Шкло пры цьвярдзеньні ня крышталізуецца, таму яно ня мае рэзка выяўленага пункту плаўленьня. У адрозьненьне ад крышталічных матэрыялаў шкло, пры награваньні ў адпаведным тэмпэратурным інтэрвале памягчаецца паступова, пераходзячы зь цьвёрдага стану ў цягучы высокавязкі і далей — у цякучы стан — шкломасы[1].