Шарыят
рэлігійнае права ў ісламе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарыя́т (араб. شريعة — «(правільны) шлях», «вобраз дзеяньня») — сукупнасьць прававых, маральна-этычных і рэлігійных нормаў ісламу, якая ахоплівае значную частку жыцьця мусульманіна і абвяшчаецца ў ісламе як «вечнае і нязьменнае» Боскае ўстанаўленьне; адна з канфэсійных формаў рэлігійнага права. Засноўваецца на абавязках. Учынкі падзяляюцца на: 1) абавязковыя, 2) рэкамэндаваныя, 3) дазволеныя, 4) ганебныя, 5) забароненыя.