Шаблён:Вонкавыя мэдыяфайлы/Дакумэнтацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шаблён {{Вонкавыя мэдыяфайлы}} прызначаны для дадаваньня ў артыкулы Вікіпэдыі спасылак на мэдыя-матэрыялы, якія знаходзяцца ў інтэрнэце па-за Вікіпэдыяй і іншымі праектамі Фундацыі Вікімэдыя. Да ліку мэдыяфайлаў, спасылкі на якія могуць быць прыведзеныя гэтым шаблёнам, адносяцца выявы, відэафайлы і аўдыёфайлы.
Гэта падстаронка дакумэнтацыі для Шаблён:Вонкавыя мэдыяфайлы (націсьніце, каб праглядзець шаблён). |
Калі ў інтэрнэце існуюць файлы выяваў, відэа або аўдыёзьвесткі, і існуе неабходнасьць іх выкарыстаньня ў артыкуле, аднак з-за якіх-небудзь прычынаў яны ня могуць быць загружаныя ў лякальны разьдзел Вікіпэдыі або ў Вікісховішча, то ў гэтым выпадку варта карыстацца гэтым шаблёнам. Таксама ён можа выкарыстоўвацца для дадаваньня спасылак на тыя матэрыялы, наяўнасьць якіх патрабуецца ў атрыкуле ў максымальнай якасьці, якую ня могуць забясьпечыць правілы добрасумленнага выкарыстаньня.
Шаблён {{Вонкавыя мэдыяфайлы}} можа выкарыстоўвацца ў артыкуле неабмежаваную колькасьць разоў у любых месцах артыкула. Адзін шаблён дазваляе дадаваць спасылкі адначасова на ўсе тры тыпы мэдыязьвестак — выявы, відэа і аўдыё. У самім шаблёне існуе магчымасьць дадаць спасылку непасрэдна на мэдыяфайл, спасылку на вэб-старонку, дзе знаходзіцца гэты файл, дадаць зноскі, пазначыць тлумачэньні. Гэты шаблён скапіяваны з аналягічнага шаблёну en:Template:External media з ангельскага разьдзелу Вікіпэдыі, быў дапрацаваны і перакладзены.