Чэмпіянат Эўропы па футболе 2008 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2008 году — 13-ы чэмпіянат Эўропы па футболе, які праходзіў ў Аўстрыі ды Швайцарыі з 7 па 29 чэрвеня 2008 году ды завяршыўся перамогай зборнай Гішпаніі над Нямеччынай зь лікам 1:0 у фінале на стадыёне «Эрнст-Хапэль» у Вене. Гэта другі турнір у гісторыі эўрапейскіх першынстваў, гаспадарамі якога зьяўлялія дзьве краіны. Першым стаў чэмпіянат Эўропы 2000 году, праведзены ў Бэльгіі і Нідэрляндах. Гарады правядзеньня: Аўстрыя: Вена, Зальцбург, Інсбрук, Клягенфурт; Швайцарыя: Базэль, Бэрн, Жэнэва, Цюрых.
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2008 году Аўстрыя Швайцарыя Fußball-Europameisterschaft 2008 Championnat d'Europe de football 2008 Campionato europeo di calcio 2008 Campiunadi d'Europa da ballape 2008 | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня |
Аўстрыя Швайцарыя |
Час правядзеньня | 7 чэрвеня — 29 чэрвеня |
Лік удзельнікаў | 52 |
— у фінальнай частцы | 16 |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Гішпанія |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 31 |
Забіта галоў | 77 (2.48 за гульню) |
Наведвальнасьць | 1 140 902 (36 803 за матч) |
← 2004 2012 → |
У турніры ўдзельнічалі 16 камандаў. Аўстрыя і Швайцарыя аўтаматычна кваліфікаваліся як краіны-арганізатары. Астатнія 14 каманд былі вызначаныя на аснове матчаў кваліфікацыйнага раўнда, які пачаўся ў жніўні 2006 году. Гішпанія, як пераможца Эўра-2008, атрымала права прыняць удзел у Кубку Канфэдэрацыяў 2009 году ў ПАР.