Чэлсі Лёндан
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Чэ́лсі» (па-ангельску: Chelsea F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лёндану. Названы на імя лёнданскага раёну Чэлсі, у якім разьмешчаны хатні стадыён каманды. Заснаваны ў 1905 годзе й быў прыняты ў другі дывізіён Футбольнай лігі 1 чэрвеня 1905 году. Хатні стадыён — «Стэмфард Брыдж», які адкрыўся ў 1877 годзе. Каманда «Чэлсі» стваралася адмыслова для гульні на новым стадыёне. Пераможцы Лігі чэмпіёнаў (2012) і Лігі Эўропы (2013, 2019). Уладальнікам каманды зьяўляецца расейскі бізнэсмэн Раман Абрамовіч.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Чэлсі (неадназначнасьць).
Чэлсі | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Chelsea Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 10 сакавіка 1905 | |||||
Горад | Лёндан, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Стэмфард Брыдж Умяшчальнасьць: 41 841[1] | |||||
Прэзыдэнт | Тод Болі[d] | |||||
Кіраўнік | Тод Болі[d] | |||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2022—2023 | 12 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы chelseafc.com/en (анг.) |
Асноўная форма — сінія кашулі й трусы зь белымі гетрамі, падобная камбінацыя выкарыстоўваецца з 1960-х гадоў. Клюбная эмблема некалькі разоў відазьмянялася ў спробах мадэрнізацыі клюбнай сымболікі; бягучая эмблема, цырыманіяльны сіні леў, які трымае посах, зьяўляецца мадыфікаванай вэрсіяй эмблемы, упершыню прынятай у 1953 годзе; дадзеная вэрсія эмблемы была прынятая ў 2005 годзе[2]. Клюб займае пятае месца паводле наведвальнасьці хатняга стадыёну за ўвесь час удзелу ў ангельскім футболе[3]. Сярэдняя наведвальнасьць хатніх матчаў у сэзоне 2011—2012 гадоў склала 40 651 чалавек, што зьяўлялася шостым паказчыкам у Прэм’ер-лізе[4].